Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 45 человек

Методическая копилка

Дата: 10 апреля 2017 в 14:48, Обновлено 22 октября 2018 в 14:57

Сусветная гісторыя

5 клас

Настаўнік Кароль Н.Р.

Тэма ўрока: “Падарожжа ў Старажытны Егіпет”

Мэта: 1) апісаць месцазнаходжанне Старажытнага Егіпта на карце; ахарактарызаваць прыродныя ўмовы Старажытнага Егіпта і заняткі старажытных егіпцян; 2) развіваць уменне працаваць з гістарычным тэкстам, гістарычнай картай , ілюстрацыямі; 3) выхоўваць пачуццё павагі да меркавання іншых людзей.

Форма правядзення ўрока – эўрыстычная гутарка.

Абсталяванне: карта “ Егіпет і Пярэдняя Азія ў старажытнасці”, атласы па гісторыі старажытнага свету. Паняцці, якія трэба засвоіць: арашаемае земляробства, дэльта, дамба, шадуф, папірус

Ход урока

I. Вывучэнне новага матэрыялу.

1. Прырода Старажытнага Егіпта.

2. Разлівы Ніла.

3. Старажытныя земляробы ў даліне Ніла.

4. Егіпцяне – рамеснікі. У пачатку ўрока перад вучнямі ставіцца праблемнае пытанне “ Чаму ў старажытнасці егіпцяне называлі сваю краіну “ дар Ніла”?

Далей ідзе праца з картамі: насценнай, у падручніку на с.33, у атласе на с.8.

Так пачынаецца завочнае падарожжа ў Старажытны Егіпет.

План падарожжа

1. Прыпынак першы “ Егіпет на гістарычнай карце”.

2. Прыпынак другі “Прыродныя рэсурсы Егіпта”.

3. Прыпынак трэці “Дэльта Ніла”.

4. Прыпынак чацвёрты “Роля разліваў Ніла ў жыццці егіпцян “.

5. Прыпынак пяты “Краіна “чорнай зямлі”.

6.Прыпынак шосты “ Прыстасаванні людзей для заняткаў земляробствам: дамбы і каналы”.

7. Прыпынак сёмы “Земляробчыя культуры, якія вырошчвалі егіпцяне”.

8. Прыпынак восьмы “ Рамёствы ў Егіпце: ткацтва, ювелірная справа, гарбарства, выплаўка шкла.

II. Замацаванне

Скласці кластэр “ Старажытны Егіпет”.

III. Д/з -§ 9, с.33 – 37, пыт. 1 – 4.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.